У госці да полацкіх майстроў

Увесь мінулы тыдзень вучні 3-х класаў школ г. Полацка наведвалі музейна-педагагічныя заняткі ў Краязнаўчым музеі. З дапамогай «вяровачкі часу» дзеці «перанесліся» на тысячу гадоў назад у старажытную Краіну майстроў і пазнаёміліся з яе жыхарамі. Каваль, ганчар, шавец ды кравец з задавальненнем распавялі пра свае прафесіі. Дапытлівыя наведвальнікі з цікавасцю разглядалі старажытныя прадметы, вырабленыя рукамі таленавітых полацкіх рамеснікаў шмат стагоддзяў назад. «Падарожжа» у Краіну майстроў натхніла і саміх школьнікаў на творчую дзейнасць – зрабіць лялек з нітак і «прэзентаваць» іх на музейнай выставе, з чым яны паспяхова справіліся.

600