Падводзячы вынікі працы выстаўкі «Хутка ў нумар»


У верасні 2017 г. закрылася выстаўка, прысвечаная 100-годдзю “Полацкага весніка” - адной са старэйшых газет Беларусі. За чатыры з паловай месяцы працы выстаўку наведала болей за дзве тысячы чалавек. У большасці сваёй гэта былі не палачане, а госці нашага горада, якія ніколі і не чыталі полацкіх газет. Але водгукі, пакінутыя людзьмі, паказалі, што навуковыя супрацоўнікі абралі цікавую тэму і інтэрактыўна прадставілі яе на суд патрабавальнага музейнага наведвальніка. І дарослыя, і дзеці маглі пагартаць старыя падшыўкі газет, паглядзець відэаінтэрв'ю з былымі супрацоўнікамі рэдакцыі і нават надрукаваць невялікі тэкст на друкарскай машынцы.


555