Полацк у гады Першай рускай рэвалюцыі


У студзені 1905 г. Полацк, як і большасць гарадоў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, быў ахоплены рэвалюцыйнымі хваляваннямі. Яшчэ ў 1904 г. у горадзе быў створаны рэвалюцыйны камітэт РСДРП, які сумесна з яўрэйскімі рэвалюцыйнымі арганізацыямі ажыццяўляў кіраўніцтва выступленнямі працоўных і служачых падчас першай рускай рэвалюцыі.

Найбольш дынамічна і бурна падзеі развіваліся ў кастрычніку 1905 г. Пасля разгону 18 кастрычніка мітынгу з ужываннем зброі жыццё горада была практычна паралізавана на тры дні. Не працавалі гарадскія службы, установы адукацыі і прамысловыя прадпрыемствы. Рэвалюцыйны камітэт стварыў працоўныя брыгады і ўзброіў іх. 23 кастрычніка "патрыятычны мітынг" у падтрымку дзеючай улады і царскага ўрада перарос у пагромы яўрэйскіх крам. У гасцініцах "Парыж" і "Залаты якар" прадстаўнікі працоўных брыгад вялі бой з паліцыяй і ўведзенымі ў горад войскамі. У той дзень загінула каля 100 палачан. Пасля крывавых падзей 23 кастрычніка ў горад з Віцебску прыбылі дадатковыя сілы жандармерыі, былі праведзены аблавы і ператрусы. Пасля арышту большасці сваіх членаў рэвалюцыйны камітэт РСДРП перайшоў на нелегальнае становішча.

У 1906-1907 гг. выступленні рабочых ужо не былі такімі шматлікімі і арганізаванымі, а патрабаванні пратэстуючых насілі толькі эканамічны характар. Скончылася першая руская рэвалюцыя разгонам 3 ліпеня 1907 г. Дзяржаўнай Думы.