Павук


Загадкавым талісманам, з якім звязана мноства легенд і паданняў, быў саламяны павук. Па традыцыі саламяных павукоў вешалі пад столлю напярэдадні Калядаў на самым ганаровым месцы - у чырвоным куце сялянскай хаты. Іх падвешвалі і над галавамі маладых падчас вяселля, і над калыскай немаўляці.

На працягу года павук «аберагаў» гаспадароў дома, а ў яго павуціне «заблытваліся» ўсе няшчасці і хваробы. Славяне са старажытнасці шанавалі агонь як знак ачышчэння, таму павука, «які праслужыў» цэлы год, перад Калядамі абавязкова спальвалі, а на яго месца вывешвалі новага.

Гэтыя абярэгі плялі з залацістай саломкі, збіраючы з мноства фігур у выглядзе пірамід або ромбаў. Распаўсюджаны былі і шарападобныя павукі, якія сваімі лапкамі-прамянямі нагадвалі сонца. Лёгкі ажурны выраб засцерагаў, прыносіў дастатак, здароўе і ў той жа час упрыгожваў дом.

Павук