Мядніца (лахань)


Мядніца - буйны гліняны посуд з шырокім горлам, які служыў для замесу цеста, мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб. Унутры посуд пакрыты палівай, звонку ўпрыгожаны лінейна-хвалістым арнаментам. Мядніца была выраблена майстрам ганчарнай арцелі «Чырвоны горн» Дарафеем Аляксандравічам Зелянкевічам, жыхаром вёскі Экімань Полацкага раёна.