Карабы


Сяляне выкарыстоўвалі карабы, сплеценыя з лазы, бяросты ці ліпавай кары для пераноскі і захоўвання сыпучых прадуктаў. У кораб невялікага памеру гаспадыні складвалі чыстую бялізну. Такія вырабы вылучаліся прыгажосцю прыроднага матэрыялу, адрозніваліся разнастайнасцю формаў і памераў, сваім прызначэннем у гаспадарцы. Ёмістасці з лазы мелі дробную вентыляцыю, не назапашвалі вільгаць, дзякуючы чаму зерне, мука і крупы захоўваліся ў іх доўгі час.