Ікона Казанскай Божай Маці


Іконы, як правіла, развешвалі на самым ганаровым месцы – у чырвоным куце сялянскай хаты. У экспазіцыі музея прадстаўлена ікона Божай Маці Казанскай, адна з найбольш ушанаваных у Рускай праваслаўнай царкве. Згодна павер'ям, людзі, якія сутыкнуліся з якімі-небудзь цяжкасцямі або хваробамі, маглі папрасіць дапамогі ў малітве перад іконай Багародзіцы. З просьбай аб дапамозе да гэтай іконы звярталіся і князі, і цары, і просты народ.

У 1579 г. у Казані пасля пажару, які знішчыў спачатку царкву Мікалая Тульскага, а затым і частку горада, народу «з'явіўся» святы лік. Маленькай Матроне, дачцы купца, прыснілася Багародзіца, якая паказвала месца на пажарышчы, дзе была пахавана ікона. Як ні дзіўна, яна была знойдзена і выглядала так, быццам яе толькі што напісалі. Ніхто не ведаў ні прызначэння іконы Казанскай Божай Маці, ні таго, адкуль яна ўзялася, але неўзабаве народ пераканаўся ў яе цудоўнай сіле: мноства людзей было вылечана. На месцы з'яўлення іконы пабудавалі жаночы Багародзіцкі манастыр, у якім першай манашкай, а затым і ігуменняй была Матрона.