Масламерка


Узбітае ўручную масла ўкладвалі ў спецыяльную фармоўку - масламерку, і пасля ставілі ў халоднае месца. У экспазіцыі музея прадстаўлена масламерка ў выглядзе дзвюх прамавугольных скрынак без дна, злучаных паміж сабой драўлянай пласцінай з палачкай цыліндрычнай формы. Такое прыстасаванне для адмервання масла патрэбных памераў і масы працавала па прынцыпе поршня.

Масламерка была выраблена больш за паўстагоддзя таму Мікалаем Лаўрыновічам, жыхаром вёскі Залеські Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.