Кажухі


Адзенне сялян было простым і функцыянальным, пашытым з матэрыялаў, якія вырабляліся ў гаспадарцы амаль кожнай сям'і. У экспазіцыі музея прадстаўлена зімовая верхняя вопратка - кажухі з аўчыным мехам унутры, якія насілі і мужчыны, і жанчыны. Жаночы кажух светла-карычневага колеру абшыты чорным футрам па ніжнім краі, рукавах і накладных кішэнях. На верхнюю частку спіны нанесены ўзор з фрагментаў скуры. На абодвух кажухах маюцца зашпількі ў выглядзе скураных гузікаў і пяцелек. Адзенне ўпрыгожана вышыўкай рознакаляровымі ніткамі, выкананай у тэхніцы «козлік» (зігзагападобныя лініі). Вышыўка акрамя эстэтычнай функцыі выконвала яшчэ і ролю абярэга.

У дзень вяселля абавязкова праводзілі розныя абрады з выкарыстаннем аўчыннага кажуха, што абяцала будучай сям'і дастатак і дабрабыт.


Кажух жаночы
Кажух жаночы
Кажух жаночы