Полацкая спецыяльная музычная школа. Полацкая народная музычная школа для дарослых. Верасень 1920.


З 1919 г. у Полацку пачала працу Музычная школа I ступені – першая прафесійная ўстанова ў горадзе, дзе ішла падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй музычнай адукацыяй. Яе першым дырэктарам быў М. Мацісон. Школа карысталася ў горадзе вялікай папулярнасцю, таму вучняў прымалі на конкурснай аснове. Якасць музычнай адукацыі дазволіла рэарганізаваць гэтую школу ў Дзяржаўную спецыяльную школу I ступені.

У 1920 г. у горадзе была створана Першая Полацкая Народная музычная школа для дарослых, якую ўзначальвалі В. Лявіцкі і яго намеснік А. Пальчэўская — выпускніца Петраградскай кансерваторыі. Работа гэтай установы была накіравана на стварэнне музычна-драматычных калектываў. У выніку, у Полацку з'явілася чатыры калектывы мастацкай самадзейнасці, удзельнікі якіх выступалі на гарадскіх мерапрыемствах.