Полацк у часы таталітарнага рэжыму Сталіна. Міхаіл Ціханавіч Канстанцінаў


Нарадзіўся ў 1904 г. у Полацку. У 15 год пачаў працаваць на чыгунцы, спачатку табельшчыкам, па заканчэнні курсаў — брыгадзірам, майстрам па рамонце чыгункі. Ударнік працы. 16 сакавіка 1938 г. арыштаваны па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Польшчы, заключаны ў турму НКУС (знаходзілася ў памяшканнях былога бернардзінскага манастыра ў Задзвінні). Памёр 13 студзеня 1941 г. у месцы адбывання пакарання. Рэабілітаваны пасмяротна 12 сакавіка 1957 г.

Калекцыю дакументаў і фотадакументаў Міхаіла Ціханавіча Канстанцінава перадала ў музей у 1997 г. дачка Вольга Міхайлаўна Канстанцінава.