Запрашаем прыняць удзел у навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю Краязнаўчага музея Полацка

У чацвёрты раз Краязнаўчы музей, філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, запрашае гісторыкаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў і архіваў, а таксама ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прымеркаванай да святкавання 90-гадовага юбілея старэйшага з існуючых музеяў Полацка. Падчас канферэнцыі плануецца абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў па наступных накірунках:

- гісторыя Полаччыны;

- канфесіі на Полаччыне;

- адукацыя на Полаччыне;

- ураджэнцы і дзеячы полацкага края;

- гісторыка-культурная спадчына Полаччыны;

- турызм і краязнаўства на Полаччыне.

Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 7 снежня 2016 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (Музей беларускага кнігадрукавання, вул. Ніжне-Пакроўская, 22) а 10-й гадзіне. Прапануем азнаёміцца з праграмай.

641