Супрацоўнікі Краязнаўчага музея ў журы краязнаўчых чытанняў

24 сакавіка ў актавай зале Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся трэці этап юбілейных Х Краязнаўчых чытанняў навучэнцаў "Спадчына Полацкай зямлі". Традыцыйна супрацоўнікаў Краязнаўчага музея запрашаюць на чытанні ў якасці членаў журы. Так было і сёлета: на першым этапе загадчык музея І.П. Воднева і вядучы навуковы супрацоўнік С.В. Гаўрылава ўзначальвалі журы абедзвюх секцый, а на заключным этапе былі ў складзе журы чытанняў, куды ўваходзілі яшчэ прадстаўнікі ПДУ, райвыканкама і кніжнага выдавецтва. Ад імя музея-запаведніка аўтарам дзвюх работ, прысвечаных выдатным асобам - М. Пятрэнку і Б. Эпімах-Шыпілу - былі ўручаны граматы і памятныя падарункі.

578