У гасцях у полацкіх майстроў

На мінулым тыдні вучні полацкіх школ і гімназіі апынуліся ў сапраўднай «Краіне Майстроў». Падчас наведвання музейна-педагагічных заняткаў у Краязнаўчым музеі трэцякласнікі даведаліся, якія майстры жылі ў старажытным Полацку і чым яны займаліся. Маленькія палачане з цікавасцю разглядалі прадметы, вырабленыя ўмелымі рукамі рамеснікаў шмат стагоддзяў назад. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульні з кошыкам пад гукі цацкі-свістулькі, с задавальненнем папрацавалі ў «майстэрні», вырабляючы лялек з нітак, пазнаёміліся з працай сучасных полацкіх майстроў, паглядзеўшы невялікі відэафільм.

421