Прылады для пляцення рыбалоўных сетак


У эпоху жалезнага веку (7 ст. да н.э. - 5 ст. н.э.) рэкі былі для чалавека важнай крыніцай здабычы харчавання. Аднымі з самых папулярных прыладаў для лоўлі рыбы былі рыбалоўныя сеткі, для пляцення якіх выкарыстоўвалі спецыяльныя іглы і качадыкі. На іх выраб ішлі трубчастыя косці, а таксама расшчэпленыя або цэлыя рэбры жывёл. Каб надаць вырабу неабходную форму, косць прыходзілася скабліць каменным скобелем, стругаць, а таксама шліфаваць і зачышчаць. Падобныя прылады для пляцення сетак прадстаўлены ў экспазіцыі Краязнаўчага музея.

Да катэгорыі "іглы" адносяцца два прадметы. Адзін - касцяны выраб з завостраным канцом, які нагадвае шпільку; у яго шырокай частцы прасвідравана круглая адтуліна. Другі выраб захаваўся часткова. Ён таксама мае круглую адтуліну, а яго галоўка нагадвае прыродную форму косці.

Качадыкі прадстаўлены трыма ўзорамі, на жаль, не вельмі добрай захаванасці. Рабочая частка качадыка мае, як правіла, клінападобнае вастрыё са слядамі апрацоўкі. Качадыкі дазвалялі прыўзнімаць адну з петляў ужо сплеценай сеткі, для того, каб прасунуць у яе свабодны канец ніці. Такімі касцянымі прыладамі старажытнаму рыбаку было пад сілу звязаць рыбалоўную сетку.

Гэтыя прадметы былі знойдзены археолагам Вадзімам Іосіфавічам Шадырам на тэрыторыі Падзвіння і ў 1979 г. былі перададзены ў Краязнаўчы музей.


Касцяныя іглы жалезнага веку
Качадыкі