Закінь вуду ў Краязнаўчы музей

У Краязнаўчым музеі пачаўся мантаж новай выстаўкі, якая прысвечана гісторыі рыбалоўства. З фондаў Браслаўскага музейнага аб'яднання ў Полацк прывезена каля 100 разнастайных прадметаў, звязаных з любімым і папулярным заняткам людзей усіх узростаў. Самыя старажытныя экспанаты - касцяныя гарпуны, якія маюць узрост некалькі тысяч гадоў. На выстаўцы можна будзе пабачыць рыбалоўныя прылады як летняй, так і зімовай рыбалкі, даведацца пра жыццё сучасных рыбакоў Браслаўшчыны і, нават, самім паспрабаваць сплесці рыбалоўную сетку.

725