Палачане і іх законы

Кожны месяц Краязнаўчы музей з радасцю прымае сваіх сталых наведвальнікаў – вучняў 4-х класаў сярэдніх школ г. Полацка. Для дзяцей сталі звыклымі музейна-педагагічныя заняткі, якія праводзяцца ў дапамогу школьным урокам па дысцыпліне “Мая Радзіма – Беларусь”. Чарговая сустрэча прайшла пад назвай “Па якіх законах жылі нашы продкі”. У Краязнаўчым музеі дзеці пазнаёміліся з першымі пісьмовымі законамі палачан, даведаліся пра дзейнасць старажытнага веча і сярэднявечнага магістрата. Навуковыя супрацоўнікі паказалі, якімі былі свінцовыя віслыя пячаткі, што змацоўвалі дакументы, як выглядала старадаўняя пячатка горада Полацка. Узнагародай старанным вучням стала магчымасць прыняць удзел у гульні, што з задавальненнем зрабілі ўсе без выключэння наведвальнікі.

569