Смачная кашка, ды малая чашка!

У пачатку новай навучальнай чвэрці полацкія трэцякласнікі наведалі музейна-педагагічны занятак "Запрашаем у госці! (этнакультурныя традыцыі беларусаў)", які праходзіў у Краязнаўчым музеі. Этнаграфічная тэматыка заўсёды выклікае непадробны інтарэс у наведвальнікаў любога ўзросту, але асабліва яна прываблівае дзяцей. Іх багатае ўяўленне, эмацыянальны аповед супрацоўніка музея ў стылізаваным строі, аўтэнтычныя прадметы з музейнай экспазіцыі стварылі непаўторную, "жывую" атмасферу сустрэчы. Якія стравы гатавалі нашы продкі, што за прыкметы з гэтым былі звязаны і якія выслоўі нарадзіліся ў народзе - усё, што даведалася ад сваёй бабулі, расказала "гаспадыня хаты". Занятак, насычаны казкамі, прымаўкамі і прыказкамі, пакінуў яскравыя, незабыўныя ўражанні як у маленькіх наведвальнікаў, так і ў настаўнікаў.

832