"У краіне майстроў"

Самыя дапытлівыя наведвальнікі – вучні пачатковай школы - заўсёды з радасцю прыходзяць у Краязнаўчы музей. Яны з цікавасцю разглядаюць старажытныя прадметы. Хто, калі і якім чынам вырабіў усе гэтыя рэчы, што захаваліся нават да нашых дзён? Адказы на такія няпростыя пытанні вучні полацкіх школ і гімназіі атрымалі на мінулым тыдні на музейна-педагагічным занятку “У краіне майстроў”. Трэцякласнікі пабывалі на кірмашы ў старажытным Полацку, даведаліся, што там прадавалася і як зваліся рамеснікі, якія амаль тысячу гадоў назад сваімі рукамі выраблялі цудоўныя рэчы, неабходныя ў штодзённым жыцці. “Краіна майстроў”, у якой на некаторы час апынуліся дзеці, натхніла іх саміх на творчую дзейнасць – зрабіць ляльку з нітак, з чым яны паспяхова справіліся.

341