"Я б ніколі не хацеў перажыць гэта занава..."

“Калі б я жыў у Полацку ў 1918 і спазнаў усе цяжкасці Першай сусветнай вайны, я б ніколі больш не хацеў перажыць гэта занава... Людзі, што вы тварыце, вайны больш нідзе, нікалі непавінна быць. Нам трэба ведаць гісторыю нашых дзядоў, расказваць пра гэта сваім дзецям і ўнукам”, - так пісалі напрыканцы занятку “Першая сусветная вайна на Полаччыне” дарослыя наведвальнікі Краязнаўчага музея. Каля дзвюх гадзін загадчык музея Воднева Ірына Пятроўна вяла аповед пра тыя падзеі, якія адбываліся на Полаччыне 100 гадоў таму. Новыя архіўныя дакументы, цікавыя звесткі пра музейныя прадметы і шмат іншага было агучана падчас сустрэчы. Людзі, якія маюць за плячыма асабісты жыццёвы вопыт, якія добра ведаюць гісторыю Полацка і шмат дзе падарожнічалі, з цікавасцю для сябе адкрывалі новыя факты з гісторыі пакутнай беларускай зямлі.
У будучым годзе работа па вывучэнні падзей Першай сусветнай вайны ў музеі будзе працягнута, і для зацікаўленых палачан будуць падрыхтаваны новыя сустрэчы і мерапрыемствы.

374