Знаёмства з працай музейшчыкаў з Польшчы

7-8 кастрычніка на базе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў рамках міжнароднага праекта "Актыўны музей" праходзіў семінар пад назвай "Разбуди музей. Интерактивно-образовательные проекты в музейной среде: от идеи до реализации". Заняткі для музейных супрацоўнікаў праводзілі Агата Петшык-Славінска, якая працуе ў музеі “Каралеўскія Лазенкі” ў Варшаве і Ганна Жукоўска з "Этнографической мастерской имени Витольда Дыновского". Польскія калегі на працягу двух дзён распавядалі пра свае асабістыя праграмы для дзяцей, моладзі і дарослых, пра рэалізаваныя міждысцыплінарныя праекты, знаёмілі палачан з ідэямі і спробамі вышуку наладжвання адкрытых кантактаў з музейнымі наведвальнікамі.
8 кастрычніка ў 17-00 спецыялісты з Польшчы правяі публічную лекцыю для ўсіх жадаючых “Не толькі наведванне, альбо колькі слоў пра разнастайныя праекты ў музейнай справе”, падчас якой актыўна адказвалі на пытанні прысутных.
Партнёрамі праекта з беларускага боку выступаюць Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей і Мемарыяльны музей-майстэрня З.І.Азгура, у якіх аналагічныя семінары пройдуць 10-11 і 13-14 кастрычніка.

769