Супрацоўнікі музея

Воднева Ірына Пятроўна

Воднева Ірына Пятроўна – загадчыца філіяла.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя, краязнаўства, музейная педагогіка.

Кароткія звесткі: у 1996 г. скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка па спецыяльнасці «Гісторыя». У НПГКМЗ працуе з 1999 г.: спачатку старшым навуковым супрацоўнікам Музея беларускага кнігадрукавання, са студзеня 2007 г. - загадчыцай Краязнаўчага музея. Вядзе навуковую тэму «Установы адукацыі Полацка ў перыяд уваходу ў склад Расійскай імперыі». Дадаткова займаецца распрацоўкай тэм «Раманавы ў гісторыі Полацка» і «Першая сусветная вайна ў гісторыі Полаччыны». Склала некалькі каталогаў газетных выданняў канца 19 – сярэдзіны 20 ст., якія захоўваюцца ў фондах НПГКМЗ. Аўтар шэрагу музейна-педагагічных заняткаў. Актыўна прымае ўдзел у рэгіянальных і міжнародных канферэнцыях, распрацоўцы і стварэнні зменных выставак. Публікуе артыкулы па гісторыка-краязнаўчай тэматыцы, аказвае метадычную дапамогу ў вобласці гісторыі Полацка.


Кісляк Анастасія Уладзіміраўна

Кісляк Анастасія Уладзіміраўна – старшы навуковы супрацоўнік.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя, краязнаўства, музеязнаўства.

Кароткія звесткі: у 2012 г. скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Гісторыя. Замежная мова (англійская)”. З 2013 г. працуе ў НПГКМЗ. Займаецца навуковай работай па тэме “Грамадска-палітычнае жыццё г. Полацка ў складзе Расійскай імперыі”. Вывучае музейную педагогіку, распрацоўвае і праводзіць музейна-педагагічныя заняткі. Прымае ўдзел у стварэнні і арганізацыі зменных выставак.


Аніськовіч Марына Маратаўна

Аніськовіч Марына Маратаўна – старшы навуковы супрацоўнік.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя, краязнаўства, музейная педагогіка, экскурсазнаўства.

Кароткія звесткі: у 2004 г. скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У НПГКМЗ працуе з 2012 г. Займаецца навуковай работай па тэме «Установы адукацыі г. Полацка ў міжваенны перыяд». У 2014 прайшла курсы павышэння кваліфікацыі «Праектаванне і інтэрпрэтацыя музейных экспазіцый», трэнінг «Роля музеяў і Кодэкс музейнай этыкі ICOM», атрымала пасведчанне аб атэстацыі экскурсавода. Вывучае музейную педагогіку, распрацоўвае і праводзіць музейна-педагагічныя заняткі, публікуе артыкулы па краязнаўчай тэматыцы.