Краязнаўцы Полаччыны ХХ стагоддзя

У рамках падрыхтоўкі да правядзення навуковай канферэнцыі, прысвечанай 85-годдзю Краязнаўчага музея, якая адбылася ў снежні 2011 года, супрацоўнікі музея падрыхтавалі серыю нататак пра краязнаўцаў ХХ стагоддзя, якія займаліся вывучэннем гісторыі Полацка, захапляліся яго гераічным мінулым і пісалі пра гэта нават цэлыя кнігі. Далёка не ўсе з іх нарадзіліся ў Полацку, аднак яны былі непарыўна звязаны лёсам са старажытным горадам.