Тое, што нельга не ўбачыць: унікальныя прадметы з музейнай экспазіцыі

Сёння ў экспазіцыі Краязнаўчага музея знаходзіцца каля 2 тысяч экспанатаў. У кожнага з іх свая гісторыя. Адны былі знойдзены падчас археалагічных раскопак, а іншыя перададзеныя ў фонды уладальнікамі або тымі, для каго яны былі нечаканай знаходкай. Імёны тых, хто папоўніў фонды музея-запаведніка, не губляюцца з часам, яны застаюцца назаўжды ў аналах гісторыі.

Супрацоўнікі музея падчас правядзення экскурсій распавядаюць пра самыя цікавыя прадметы з экспазіцыі і тое, як трапілі гэтыя прадметы ў музей. А вось індывідуальнаму наведвальніку часам цяжка вызначыць ўсю каштоўнасць экспаната. І не ўсім дастаткова толькі паглядзець на прадмет. Менавіта такім зацікаўленым людзям мы адрасуем серыю артыкулаў пра унікальныя, самыя каштоўныя і цікавыя прадметы з экспазіцыі музея.

Далетапісны перыяд. Полацкае княства

У складзе Вялікага Княства Літоўскага
і Рэчы Паспалітай

У складзе Расійскай імперыі

Сялянскі быт ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў

Полацк у ХХ стагоддзі

Ганаровыя грамадзяне горада Полацка